Усе падзеі, якія адбываюцца ў аповесці, сканцэнтраваны вакол пошукаў афганскай шкатулкі, што калісьці пераправіў адзін з герояў твора на тэрыторыю нашай Радзімы. Вядома ж, самую адказную работу выконваюць падлеткі — менавіта яны высачылі злачынцаў і дапамаглі следчым органам вызваліць галоўнага героя аповесці Барыса Крушынскага з-пад турэмнага арышту.
Самааналіз асобы, пошукі матываў сваіх учынкаў, любоў да жыцця, замілаванасць і захапленне навакольным асяроддзем леглі ў аснову апавяданняў «Цугцванг», «Дарожнае знаёмства», «Ратан» і «Чабор».
Змест:
Афганская шкатулка. Аповесць.
Апавяданні
Цугцванг
Дарожнае знаёмства
Ратан
Чабор
Мастак: В.В.Дударэнка
П’еса А. Федарэнкі "Багаты кватарант" (1995) крытыкуе прыкрыя з’явы нашага грамадства і заклікае быць духоўна прыгожымі і маральна чыстымі.
Cтудэнта Антона Васкевіча адлічваюць з інстытута… афіцыйна «за п'янства», неафіцыйна «за нацыяналізм і палітычную нядобранадзейнасць».
1990 год. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь, беларусізацыя, моладзь удзельнічала ў мітынгах, казала па-беларуску. Тым не менш, людзі, якія выступалі за адраджэнне беларускай культуры і дзяржаўнасці, падвяргалі сябе небяспекі. Даносы, пагрозы праз трэціх асоб, арышты…
Васкевіч едзе дахаты, у вёску, спрабуе разабрацца ў сваёй няпростай сітуацыі...
Аповесць пра антыбальшавіцкі Слуцкам паўстанні 1920 гады. Польскае войска разбіла чырвоных пад Варшавай, тэрыторыю Беларусі ўжо ў які раз дзялілі суседнія дзяржавы. Паміж дзвюма лініямі франтоў утварылася палоска нейтральнай зоны, «нічыйная зямля», дзе і стала фармавацца Слуцкая брыгада, першае за ўсю гісторыю Беларусі армейскае фармаванне, якое на ўвесь свет абвясціла, што збіраецца выступаць на абарону не тэрыторыі ў складзе Расіі ці Польшчы, а Беларускай Рэспублікі як самастойнай юрыдычна-дзяржаўнай адзінкі...
В центре повести — дети разыскивают во время летних каникул сокровища наполеоновской армии. В их руки попадает старая карта-схема и три серебряные талера, которые станут ключом к разгадке тайны. Параллельно с детьми клад ищет шайка взрослых. Много испытаний ждет юных героев — трех мальчиков и двух девочек. Но они найдут клад, и толчком для этого послужит родное белорусское слово.