П'еса завершана ў 1922 г. Упершыню твор апублікаваны ў часопісе "Полымя" ў 1924 г., потым у 3-м томе Збору твораў (1927 г.) і больш пры жыцці паэта не друкаваўся.
Аўтар выступае як супраць нацыянальнага рэнегацтва, так і супраць польскага і велікарускага шавінізму, едка высмейвае людзей, што здрадзілі народу, адарваліся ад нацыянальнай глебы, гатовы прыстасавацца да любога рэжыму ўлады.