Пад адной вокладкай сабраныя гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай, друкаваныя ў розныя часы ў газеце “Наша Ніва”. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць колеры і смакі самога тагачаснага жыцця. Праца са старажытнымі дакументамі дала магчымасць адгукнуцца ўласным голасам на “экзістэнцыяльнае рэха”, якое паўстае паміж часам цяперашнім і часам мінулым. Паміж аўтарам і гістарычным персанажам.
Новая кніга вядомых аўтараў прысвечана беларускім жанчынам-выбранніцам лёсу, кожная з якіх пакінула незабыўны след у гістарычных падзеях, асветніцтве, мастацтве. Біяграфічным аповедам уласцівы вострыя павароты сюжэту, смелыя гіпотэзы, спробы знайсці ключ да разумення духоўнага свету кожнай гераіні ў малавядомых фактах і дэталях. Для ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.
Гістарычная драма «Напісанае застаецца» — палемічны твор з прыкметамі п’есы-дыскусіі. П’еса прысвечана беларускаму першадрукару, вучонаму, асветніку і культурнаму дзеячу, перакладчыку і пісьменніку эпохі Адраджэння Францыску Скарыне.
“Дзеці капітана Гранта” – адзін з самых вядомых твораў французскага класіка навукова-прыгодніцкай літаратуры Жуля Верна. Упершыню выйшаў у свет у 1868 годзе. Раман складаецца з трох частак, у кожнай з якой галоўныя героі - лорд і лэдзі Гленарван, маёр Мак-Наббс, Жак Паганэль, Мэры і Роберт Грант, Джон Манглс - у пошуках капітана Гранта падарожнічаюць вакол Зямлі па Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і Новай Зеландыі, кіруючыся толькі 37-й паралеллю паўднёвай шыраты.
Імя Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі вядома ва ўсім свеце: пачынаючы з ЗША, Еўропы і заканчваючы далёкай Аўстраліяй. Таму, безумоўна, што і гістарычных прац па даследаванні жыцця і дзейнасці нацыянальнага героя многіх краін даволі шмат. Але кожная новая праца не можа не цікавіць і не прыцягваць увагу. Перад даследчыкамі паступова адкрываюцца ўсё новыя і новыя крыніцы пра жыццё і дзейнасць Касцюшкі. Анатоль Бензярук паставіў за мэту ўзнавіць генеалогію старажытнага роду Касцюшкаў-Сяхновічаў. Шматгадовая праца даследчыка не можа не ўражваць сваёй падрабязнасцю. Беручы пад увагу, што шматлікія генеалагічныя звесткі, створаныя яшчэ продкамі былі знішчаны падчас Варшаўскіх пажараў 17 стагоддзя, шасцігадовая праца гісторыка заслугоўвае павагі. Гэта выданне адметна тым, што з'яўляецца сапраўднай данінай памяці славутаму роду Беларусі, які падарыў свету героя. Кніга даследчыка прапануе таксама бібліяграфію, у прыватнасці артыкулы з раённых, абласных, рэспубліканскіх газет і часопісаў, прысвечаныя змагару за свабоду — Тадэвушу Касцюшку.
Апошні твор Змiтрака Бядулi — класiка беларускай лiтаратуры — аповесць-казка «Сярэбраная табакерка» (1940). У час Вялiкай Айчыннай вайны дом письменнiка згарэў, згарэлi ўсе яго рукапiсы i толькi нейкi цуд — iнакш не скажаш — выратаваў ад гiбелi «Сярэбраную табакерку». Упершыню яна цалкам была надрукавана толькі ў 1953 г. і стала любімым творам многіх пакаленняў беларусаў. У аснову сюжэта гэтай цудоўнай аповесці ляглі матывы народнай казкі пра тое, як дудар-паляшук паланіў смерць, запазычаныя з фальклорных запісаў А. Сержпутоўскага. Але з народнай казкі пісьменнік зрабіў філасофска-павучальную прытчу аб барацьбе дабра і зла, жыцця і смерці. Аповесць-казку "Сярэбраная табакерка" можна лічыць духоўным тэстаментам пісьменніка нашчадкам.
У 2003 годзе ў выдавецтве Мастацкая літаратура пабачыла сьвет выданьне, якое без сумневу можна лічыць адной з самых цікавых зьяваў сучаснасьці. Жылі былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі аўтарства Пятра Васючэнкі — казачныя апавяданьні. Але не сьпяшайце адразу пераходзіць на іншую старонку, падманліва лічачы выданьне дзіцячым. Так дзеці, падлеткі, але, хіба, і дарослыя знойдуць у панах многія рысы, якія стануць блізкімі сучаснаму жыцьцю. Праз гратэскавую казачнасьць, аўтар зьвяртае ўвагу на заганы ды хібы, што ня будуць далёкімі для кожнага з нас, але асабліва сакавітая і прыемная мова тэксту заклікае выхопліваць цэлыя фразы на цытаты. Без сумневу выданьне ўжо стала, так бы мовіць, “гітом” літаратуры нашых часоў. Калі вы ня здолелі набыць выданьне, якое хутка зьнікала з паліцаў крамаў, выдатная магчымасьць у вас ёсьць. (З.К.)
Гэту кнігу, якая неаднаразова выдавалася, напісалі самі дзеці. Юныя аўтары расказваюць пра суровы час Вялікай Айчыннай вайны, пра гітлераўскую акупацыю, зверствы фашыстаў, гераізм савецкіх людзей.
Аўтар аповесцяў, уключаных у гэтую кнігу, амерыканская пісьменніца К. Маккалерс (1917-1967) з сардэчнай цеплынёй і спачувальнасцю піша пра людзей цяжкага лёсу, у жыцці якіх дарагія нават маленькія радасці. Паказваючы ўнутранныя праблемы расчараванага чалавека, яна здолела передаць сацыяльныя праблемы свайго грамадства і стварыць новы тып псіхалагічнай трагедыі.
Алена Масла — аўтарка казак — спрабуе разабрацца ў такіх вечных праблемах, якія нікога не пакінуць раўнадушнымі, як шчасце, сяброўства, дабро, вернасць. Інтрыгуючыя назвы казак, займальны сюжэт, прытчавасць некаторых твораў зацікавяць, прымусяць задумацца не толькі юнака, але і дарослага чалавека.
Валянцін Блакіт вядомы беларускаму і ўсесаюзнаму чытачу як аўтар вострасацыяльных твораў на сучасную тэматыку. Аповесць "Вырай" - твор пра адказнасць чалавека перад мінулым, сучасным і будучым. Хто ты ёсць, чаго прыйшоў на гэтую зямлю: пасадзіць дрэўца ці спілаваць дрэва, пасаджанае продкамі, - такі асноўны лейтматыў і пафас аповесці.
АРА — Амерыканская адміністрацыя дапамогі (American Relief Administration, ARA) — недзяржаўная арганізацыя дапамогі ў зліквідаванні голаду 1919–1923 гадоў. Жыхары Беларусі выказвалі АРА шматлікія падзякі. Камуністычныя ўлады чынілі перашкоды, замоўчвалі й хлусілі. Некаторыя мясцовыя супрацоўнікі АРА былі ўнесеныя ў чорныя сьпісы, абвінавачаныя ў шпіянажы й рэпрэсаваныя.
Салярыс (польск.: Solaris) — фантастычны раман Станіслава Лема, прысвечаны ўзаемаадносінам людзей будучыні і разумнага акіяна на планеце Салярыс.
У рамане апісваецца гісторыя безнадзейнай спробы чалавецтва ўсталяваць кантакт з іншапланетнай формай жыцця на далёкай планеце. Планета Салярыс населена «акіянам» — адзінкавым арганізмам, які пакрывае ўсю паверхню планеты.
Salarys (polsk.:
Solaris
) — fantastyčny raman Stanisłava Lema, prysviečany ŭzajemaadnosinam ludziej budučyni i razumnaha akijana na płaniecie Salarys.
U ramanie apisvajecca historyja bieznadziejnaj sproby čałaviectva ŭstalavać kantakt z inšapłanietnaj formaj žyccia na dalokaj płaniecie. Płanieta Salarys, płanieta nasielena «akijanam» — adzinkavym arhanizmam, jaki pakryvaje ŭsiu pavierchniu płaniety.
У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».
Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
П'еса завершана ў 1922 г. Упершыню твор апублікаваны ў часопісе "Полымя" ў 1924 г., потым у 3-м томе Збору твораў (1927 г.) і больш пры жыцці паэта не друкаваўся.
Аўтар выступае як супраць нацыянальнага рэнегацтва, так і супраць польскага і велікарускага шавінізму, едка высмейвае людзей, што здрадзілі народу, адарваліся ад нацыянальнай глебы, гатовы прыстасавацца да любога рэжыму ўлады.
У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
Пасьля дзёрзкіх уцёкаў са змрочных засьценкаў катаў-праграмароў, рэклямны бот Ролянд гоіць раны й суцяшаецца ўспамінамі пра дзяцінства, поўнае ўцехаў, і бясхмарнае высьпяваньне. Тым часам у пагоню за Роляндам выпраўляецца маўклівы і злавесны Белы Паляўнік